Буховіцкі сельсавет

From Вікіпедыя
Буховіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Кобрынскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Буховічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 5 248
Буховіцкі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Бухо́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Буховічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Яроміцкі сельсавет у складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Яромічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засімскага сельсавета[1]. 11 жніўня 1959 года ў склад сельсавета з Тэвельскага сельсавета перададзены вёскі Бяроза Касцінская, Дахлава, Казішча і Каменка[2]. 30 кастрычніка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лепясоўскага сельсавета[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Яроміцкага сельсавета 24 населеня пункты[4]. 19 ліпеня 1976 года перайменаваны ў Буховіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Буховічы[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5407 чалавек[6], з іх 89,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 4,0 % — украінцы, 0,5 % — цыганы, 0,5 % — грэкі[7]; паводле перапісу 2019 года — 5248 чалавек[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 10.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 кастрычніка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 25. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[edit | edit source]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.